14.01.2019

14 студзеня 2019 года пад старшынствам Міхневіча В.У. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

На пасяджэнні быў разгледжаны ход падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» (першае чытанне), які знаходзіцца ў камісіі, да разгляду яго на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Дэпутаты таксама разгледзелі законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў для прадстаўлення заўваг і прапаноў, падрыхтоўкі паправак, абмеркавалі іншыя пытанні дзейнасці камісіі.

В.У.Міхневіч за прапаганду здаровага ладу жыцця, актыўны ўдзел у спартыўных і іншых мерапрыемствах уручыў дэпутатам Атрошчанку П.А. і Гайдукевічу В.У. падзячныя лісты Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць