Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
14 студзеня 2020 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.
Старшыня камісіі Макарына-Кібак Л.Э. азнаёміла дэпутатаў з планам работы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы на I квартал 2020 года, асаблівую ўвагу надаўшы заканатворчай дзейнасці. У рамках разгляду пытанняў парадку дня парламентарыі абмеркавалі графік падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і вызначылі дэпутатаў — членаў Пастаяннай камісіі і работнікаў аддзела, адказных за падрыхтоўку законапраектаў, якія знаходзяцца ў камісіі.
На пасяджэнні таксама былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, і іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці камісіі.
Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні.