14.09.2018

14 верасня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні некаторых кодэксаў Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое вёў адказны за падрыхтоўку законапраекта дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Чэкан В.І. прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Шчэпаў У.А., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Бобрыкаў С.В., прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў унутраных спраў, эканомікі, юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Савета па развіцці прадпрымальніцтва, работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

Члены рабочай групы абмеркавалі заўвагі і прапановы, якія паступілі па артыкулах праекта Закона аб адказнасці за злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці ад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы, Вярхоўнага Суда, міністэрстваў эканомікі, унутраных спраў, дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Савета па развіцці прадпрымальніцтва і галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Па выніках пасяджэння рабочай групы прынята рашэнне ўнесці карэкціроўкі ў шэраг палажэнняў законапраекта.

Асобныя прапановы будуць дадаткова прапрацаваны сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі.


Навіны па тэме нацыянальнай бяспецы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць