Рус Бел Eng
14.09.2022

14 верасня 2022 года ва ўзаемадзеянні з Дзяржаўным пагранічным камітэтам на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» адбылося выязное пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнік ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» генерал-маёр Жылінскі С.В., начальнік юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўнік Куксаў А.А., намеснік начальніка 1-га галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўнік Мельнічэнка У.У., начальнік аддзела 2-га галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўнік Чаргінец В.М., іншыя службовыя асобы названай установы адукацыі.

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні, звязаныя з практыкай прымянення законаў па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі, прапановы па іх удасканаленню, навацыі ў Закон Рэспублікі Беларусь

«Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь», карэкціроўка якога прадугледжана артыкулам 3 праекта Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб змяненні законаў па пытанням апрацоўкі персанальных даных». Падрыхтоўкай названага законапраекта да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні займаецца Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

Акрамя таго, дэпутаты азнаёміліся з дзейнасцю ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь», яго матэрыяльна-тэхнічнай базай, наведалі музей гісторыі органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, створаны інстытутам.

Гэтае мерапрыемства садзейнічала павышэнню ўзроўню супрацоўніцтва парламентарыяў і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта па ўдасканаленню заканадаўчай базы, якая рэгулюе пытанні забеспячэння пагранічнай бяспекі, якасці падрыхтоўкі законапраектаў у гэтай сферы.







Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by