Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
14 жніўня 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Любецкая С.А., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
На пасяджэнні, у прыватнасці, абмяркоўваліся заўвагі і прапановы, якія датычацца вызначэння органаў, якія выступаюць спагнаннікамі па выканаўчых дакументах, у тым ліку па выканаўчых дакументах у даход дзяржавы, удакладнення парадку звароту спагнання на грашовыя сродкi i iншую маёмасць даўжнiка, а таксама парадку ўчынення судовымі выканаўцамі выканаўчых дзеянняў, і іншыя.
Работа па падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў другім чытанні будзе прадоўжана.