Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

15.10.2020

15 кастрычніка 2020 года пад старшынствам Л.I.Ніжэвіч адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Хлабукін І.К., Лагунова Г.М., Жалнерчык Л.М., Бегеба В.К., першы намеснік Старшыні Праўлення Белкаапсаюза Скрундзеўскі А.М., намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Канстанціновіч А.В., спецыялісты Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Белкаапсаюза, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах) у Рэспубліцы Беларусь» А.В.Канстанціновіч адзначыла, што прапанаваныя законапраектам змены ў прававым рэгуляванні абумоўлены неабходнасцю ўдасканалення адносін у галіне спажывецкай кааперацыі з улікам практыкі прымянення i iншых актаў заканадаўства.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў С.У.Барташ праінфармавала аб праводзімай Пастаяннай камісіяй рабоце па падрыхтоўцы праекта для разгляду ў першым чытанні.

Удзельнікі пасяджэння задалі шэраг удакладняльных пытанняў, якія тычыліся органаў кантролю спажывецкіх таварыстваў, iх саюзаў, вядзення ўліку і справаздачнасці, кампетэнцыі агульнага сходу пайшчыкаў спажывецкага таварыства і іншыя.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне ўнесці законапраект на разгляд чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў і рэкамендаваць дэпутатам прыняць указаны законапраект.

Акрамя таго, разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць