Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
15 ліпеня 2020 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.

На пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Любецкая С.А., былі падведзены вынікі дзейнасці Пастаяннай камісіі за I паўгоддзе 2020 года.
Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі план падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні праектаў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія знаходзяцца на разглядзе ў Пастаяннай камісіі, а таксама парадак далейшай працы над праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».
Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны праекты законаў Рэспублікі Беларусь, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў – «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь«Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб змяненні Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь», «Аб змяненні законаў па пытаннях перавозкі небяспечных грузаў і прамысловай бяспекі»,«Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», «Аб абароне персанальных дадзеных», «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасціпрадуктаў жывёльнага паходжання» і«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху».