Рус Бел En
15.07.2021

15 ліпеня 2021 года пад старшынствам В.П.Нікалайкіна адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

На пасяджэнні парламентарыі разгледзелі Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2021 г. № 3 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы», іншыя законапраекты, якія знаходзяцца ў Пастаяннай камісіі і якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе пасяджэння дэпутаты абмеркавалі таксама арганізацыйныя пытанні дзейнасці Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць