Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.11.2018

15 лістапада 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мілашэўскі В.С., Наумовіч А.М., Петрашова В.У. прынялі ўдзел у рабоце чацвёртага Міжнароднага эканамічнага форуму «Паўднёвыя вароты Расіі», які прайшоў у г. Уладзікаўказе (Расійская Федэрацыя).

Выступаючы перад удзельнікамі форуму, А.М.Наумовіч адзначыў, што Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі — найбольш прасунуты інтэграцыйны праект на постсавецкай прасторы, на які арыентуюцца іншыя рэгіянальныя аб’яднання. Вялікія поспехі ў саюзным будаўніцтве дасягнуты ў пытанні забеспячэння роўных праў грамадзян дзвюх суверэнных дзяржаў. Галоўнае дасягненне — беларусы і расіяне не адчуваюць сябе іншаземцамі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, падкрэсліў дэпутат.

А.М.Наумовіч акцэнтаваў увагу аўдыторыі на пытаннях рэгіянальнага супрацоўніцтва. Ён выказаў меркаванне, што 76 міжрэгіянальных пагадненняў, падпісаныху кастрычніку 2018 года ў г. Магілёве ў рамках правядзення Пятага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, з’явяцца трывалай прававой асновай развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.


Акрамя таго, парламентарый праінфармаваў прысутных аб інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі, намаганнях улады па стварэнні спрыяльных умоў для вядзення бізнесу. У прыватнасці, ён адзначыў такія фактары, як выгаднае геаграфічнае становішча страны, наяўнасць развітой лагістычнай інфраструктуры і кваліфікаваных працоўных рэсурсаў, а таксама расказаў пра прэферэнцыйныя рэжымы, створаныяў індустрыяльным парку «Вялікі камень» і Парку высокіх тэхналогій.


У рамках форуму беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у цырымоніі падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Паўночная Асеція – Аланія» і Унітарным прадпрыемствам па аказанні паслуг «Гродзенскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты».


Беларуская парламенцкая дэлегацыя знаходзіцца ў г. Уладзікаўказе з мэтай удзелу ў пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, якое пройдзе пад старшынствам А.М.Наумовіча 16 лістапада 2018 года.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць