Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
15 лістапада 2021 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні» (першае чытанне).
У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Камароўскага І.С., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, установы «Рэспубліканскі цэнтр сертыфікацыі і экспертызы ліцэнзуемых відаў дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях», а таксама работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія датычацца магчымасці пашырэння кола ліцэнзуючых органаў, на тэрытарыяльныя структуры якіх ускладаюцца кантрольныя функцыі.
Работа над законапраектам будзе працягнута.