Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.02.2019

15 лютага 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіча А.М. адбылося пашыранае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сокал А.М., Мисевец В.Г., прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Партыі БНФ, Беларускага Хельсінкскага камітэта, кампаніі «Гавары праўду», работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Прадстаўнікі палітычных партый, навуковай супольнасці і грамадскіх аб’яднанняў выказалі шэраг заўваг і прапаноў па праекце Закона, якія былі абмеркаваныя падчас мерапрыемства.

Работа над законапраектам будзе працягнута.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць