Рус Бел Eng
15.02.2021

15 лютага 2021 года адбылася анлайн-сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ Савіных А.У. з дэпутатам Бундэстага Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Спецыяльным прадстаўніком ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе Даніэлай дэ Рыдэр.

А.У.Савіных праінфармаваў Спецыяльнага прадстаўніка ПА АБСЕ аб бягучай унутрыпалітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама аб выніках нядаўна мінулага VI Усебеларускага народнага сходу. Пры гэтым ён звярнуў увагу на асноўныя механізмы і тэрміны рэалізацыі прынятых на ім рашэнняў, якія тычацца распрацоўкі ў 2021 годзе прапаноў па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з наступным вынясеннем іх на ўсенароднае абмеркаванне і рэспубліканскі рэферэндум.

Даніэла дэ Рыдэр у сваю чаргу акрэсліла сферу сваіх паўнамоцтваў на пасадзе Спецпрадстаўніка і выказала надзею на больш хуткую стабілізацыю палітычнай абстаноўкі ў Беларусі.

Бакі дамовіліся працягнуць абмеркаванне дадзеных пытанняў у далейшым.

У сустрэчы таксама прыняў удзел Генеральны сакратар ПА АБСЕ Раберта Мантэла.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by