Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.05.2019

15 мая 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Курсевіч В.В. выступіла перад ідэалагічным актывам Мінскага раёна на тэму: "Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь".

У сваім выступленнi дэпутат адзначыла, што ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 19 красавіка 2019 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У кароткім уступленні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзначыў асноўныя дасягненні суверэннай Беларусі за мінулыя практычна 30 гадоў і вызначыў асноўныя прыярытэты руху наперад. На сённяшні дзень галоўнымі прыярытэтамі развіцця беларускай дзяржавы з'яўляюцца дабрабыт народа, міралюбiвая знешняя палітыка, нацыянальная бяспека.

Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на наступных асноўных тэматычных блоках:

нацыянальная эканоміка (прамысловы комплекс, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, IT-галіна, гандаль і экспарт, аграпрамысловы комплекс, даходы насельніцтва і цэнавая палітыка, занятасць насельніцтва);

развіццё і добраўпарадкаванне рэгіёнаў;

дзяржаўная кадравая палітыка;

сацыяльная палітыка (сістэма адукацыі, дэмаграфічная сітуацыя, ахова здароўя, спорт і турызм);

міжнародная абстаноўка;

нацыянальная бяспека;

барацьба са злачыннасцю, правапарушэннямі і карупцыяй;

аб змене Канстытуцыі і маючых адбыцца выбарчых кампаніях.

Закранаючы карэкціроўкі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік дзяржавы заявіў: "Перакананы, што ўзважаная і прадуманая праца экспертнай супольнасці прывядзе да стварэння абноўленага Закона, які адпавядае інтарэсам нашай краіны і нашых грамадзян на сучасным этапе».

Прэзідэнт закрануў і тэму маючых адбыцца выбараў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, як і планавалася, пройдуць у 2020 годзе.

 Сёлета адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. "Яны стануць іспытам не толькі для кандыдатаў у дэпутаты і ўсёй вертыкалі ўлады, але і для кожнага выбаршчыка", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Завяршаючы пасланне, Прэзiдэнт заявіў: "Мы разам ствараем сучасную гісторыю беларускага народа. У год 25-годдзя Канстытуцыі мы канстатуем: Беларусь як суверэнная і незалежная дзяржава адбылася".


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць