Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.03.2018

15 сакавіка 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча членаў рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары як інструмента пакарання, які ўжываецца ў Рэспубліцы Беларусь, з групай міжнародных экспертаў па пытаннях смяротнага пакарання.

Адкрываючы сустрэчу, кіраўнік рабочай групы Наумовіч А.М. праінфармаваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў аб праведзеных сумесна з дэпутатам Гобаравым Д.Д. і міжнароднымі экспертамі сустрэчах уг. Магілёве з дэпутатамі абласнога і гарадскога саветаў, студэнтамі, суддзямі, прадстаўнікамі экспертнай супольнасці, няўрадавых арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі, на якіх абмяркоўвалася тэматыка смяротнайкары.

У сваю чаргу міжнародныя эксперты распавялі аб сваіх уражаннях ад праведзенных мерапрыемстваў, а таксама замежным вопыце па адмене смаротнай кары.

У сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў П.А.Атрощанка, Д.Д.Гобараў, Н.В.Гуйвік, А.А.Канапацкая, А.І.Маркевіч, член Савета Рэспублікі В.І.Чайчыц.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць