Рус Бел Eng
15.01.2020

15 студзеня 2020 года Палаце прадстаўнікоў адбыўся семінар для азнаямлення дэпутатаў з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «Эталон» і іншымі дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі.

Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка У.П. сканцэнтраваў увагу дэпутатаў на задачах, якія ім трэба будзе вырашаць у бягучым годзе.

«Галоўнай палітычнай падзеяй для краіны стане правядзенне кампаніі па выбарах Прэзідэнта. Завяршаецца пяцігодка, і ўсе дзяржорганы, уключаючы Палату прадстаўнікоў, павінны ўнесці свой уклад у дасягненне яе праграмных мэтаў. Таксама дэпутацкаму корпусу трэба далучыцца да распрацоўкі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на чарговае пяцігоддзе. Акрамя таго, нам варта прыняць удзел у рабоце па ўдасканаленні Канстытуцыі», – сказаў У.П.Андрэйчанка.

Галоўным крытэрыем ацэнкі заканадаўчай дзейнасці ён назваў якасць і аператыўнасць заканадаўчых рашэнняў. «Законы павінны забяспечваць устойлівае развіццё краіны, эканамічны рост, павышэнне дабрабыту і ўзроўню жыцця насельніцтва. Пры гэтым яны павінны быць своечасовымі і запатрабаванымі», – падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён дадаў, што тэрмін разгляду законапраектаў у Палаце прадстаўнікоў не павінен перавышаць аднаго года. У гэтых мэтах дэпутатам варта праяўляць актыўнасць, ініцыятыву на ўсіх стадыях заканатворчага працэсу. У рабоце над законапраектамі важны асабісты ўклад кожнага дэпутата, перакананы У.П.Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў нацэліў дэпутатаў на сур’ёзны аналіз правапрымяняльнай практыкі. «Тэматыка парламенцкіх слуханняў не абавязкова павінна ўвязвацца з канкрэтнымі законапраектамі. На разгляд могуць выносіцца актуальныя праблемы, якія хвалююць грамадства, выбаршчыкаў», – адзначыў У.П.Андрэйчанка.

Ён парэкамендаваў прыцягваць да работы над законапраектамі практыкаў, бізнес, грамадскія аб’яднанні, навукоўцаў, выкарыстоўваць міжнародны вопыт, вынікі работы ў акругах і аналіз зваротаў грамадзян, пытанні і прапановы выбаршчыкаў, якія былі агучаныя падчас перадвыбарнай кампаніі.

У.П.Андрэйчанка нагадаў, што Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу за паўгода падрыхтаваць праекты абноўленых КаАП і ПВКаАП. Спікер падкрэсліў, што прыняць удзел у гэтай рабоце павінны ўсе парламентарыі.

Акцэнтуючы ўвагу на рабоце са зваротамі грамадзян, Старшыня Палаты прадстаўнікоў запатрабаваў выключыць фармалізм пры іх разглядзе. Ён заклікаў дэпутатаў рэгулярна наведваць працоўныя калектывы, інфармаваць людзей аб рабоце Парламента, прынятых Кіраўніком дзяржавы і органамі ўлады рашэннях, расказваць аб рэалізацыі найбольш актуальных законаў пасля іх уступлення ў сілу.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама парэкамендаваў парламентарыям арганізоўваць абмен інфармацыяй па праблемных пытаннях, узнятых выбаршчыкамі і ўзмацніць работу па забеспячэнні адкрытасці парламенцкага працэсу.

Акрамя таго, У.П.Андрэйчанка пазначыў задачы па развіццю міжпарламенцкіх кантактаў: «У цэнтры ўвагі павінны быць пытанні рэалізацыі экспартнага патэнцыялу краіны, прыцягнення замежных інвестыцый, умацавання міжкультурных сувязей, прасоўвання нацыянальных інтарэсаў».

У ходзе семінара дэпутаты азнаёміліся з дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, а таксама абмеркавалі рызыкі і выклікі ў інфармацыйнай прасторы.


Напрыканцы мерапрыемства ў Авальнай зале адбылася цырымонія ўручэння дэпутатам нагрудных знакаў і пасведчанняў.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by