Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


16.09.2019

15 верасня 2019 года зборная каманда Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у чацвёртым Міжнародным Мінскім паўмарафоне, які ўжо стаў традыцыйным святам спорту і здароўя.

Каля 40 тысяч аматараў бегу з 66 краін свету выйшлі на старт.

Ніжнюю палату Парламента Рэспублікі Беларусь прадстаўлялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Астапюк А.І., Багдановіч А.В., Барадзеня В.А., Дзевятоўскі В.А., Клімовіч Н.А., Маркевіч А.І., Місявец В.Р., Паліціка В.С., Салаўёў П.А., Старавойтаў А.Г., Шаўцоў Д.Я., Шчэпаў У.А., Юніцын А.Ю., а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Забег, як і абяцалі арганізатары спаборніцтваў, атрымаўся складаным, канкурэнцыя была высокай, а траса няпростай.

Пры гэтым прадстаўнікі каманды прынялі ўдзел у забегу на ўсіх трох дыстанцыях паўмарафона — 5 км 500 м, 10 км 550 м і 21 км 97 м, праявіўшы добрую спартыўную падрыхтоўку і сапраўдны спартыўны азарт.





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць