Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.05.2019

15—17 мая 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мірош.В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) прыняў удзел у VIII Міжнародным эканамічным форуме.

Віктар Вікенцьевіч прыняў удзел у Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы», які праходзіў з 15 па 17 мая ў г. Віцебску. Арганізаваў і забяспечыў удзел у форуме прадстаўнікоў дэлегацыі Эстонскай Рэспублікі, якая складаецца з кіраўніцтва гарадскога ўпраўлення г. Кохтла-Ярве: Янчанка Людмілы Аляксееўны-мэра горада Кохтла-Ярве, Івановай Рыіны Унаўны-старшыні гарадскога сходу, Дзяніса Вяршыніна-намесніка мэра па гаспадарчых пытаннях, а таксама Корба Валерыя Мікалаевіча — дэпутата гарадскога сходу г.Кохтла — Ярве і дарадцы пасольства Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь — Свэна Суурсаара.


Форум сабраў больш за 80 дэлегацый з 22 краін, у ліку якіх прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і бізнесмены рэгіёнаў-пабрацімаў. Дадзены форум накіраваны на раскрыццё і развіццё эканамічнага і турыстычнага патэнцыялу Віцебшчыны і пошук новых партнёраў для дзелавога супрацоўніцтва. У праграму мерапрыемства ўвайшлі азнакамленне з разнастайнымі выставачнымі экспазіцыямі і пляцоўкамі для дэманстрацыі патэнцыйным інвестарам розных праектаў, тавараў і паслуг; прэзентацыі, панэльныя дыскусіі, падпісанне двухбаковых дакументаў, наведванне замежнымі дэлегацыямі раёнаў, гарадоў, культурных і вытворчых аб'ектаў і многае іншае.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць