Рус Бел En
16.06.2018

16 чэрвеня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.В. прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў аг.Лясны, прысвечаным святкаванню дня медыцынскага работніка.

Дэпутат цёпла павіншавала прысутных работнікаў аховы здароўя Бараўлянскага сельсавета з прафесійным святам. Выказала ўпэўненасць, што і ў будучым работнікі сферы аховы здароўя будуць добрасумленна працаваць на карысць здароўя чалавека, павышаючы якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі жыхарам Мінскай вобласці.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Вішнявецкі М. Л., намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Мякіннік А. П., старшыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Бялянкiна Ю.І. старшыня Бараўлянскага сельвыканкама Варабей Ж. А.

Урачыстае мерапрыемства завяршылася святочным канцэртам.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць