Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


16.10.2019

16 кастрычніка 2019 года Тацяна Кананчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у якасці старшыні журы прыняла ўдзел у Кірмашы рэгіянальных ініцыятыў, якая прайшла ў г.Быхаў.

Кірмаш рэгіянальных ініцыятыў стаў пляцоўкай, якая прадстаўляе рэгіянальныя ініцыятывы пяці раёнаў Магілёўскай вобласці. У рамках мерапрыемства падведзены вынікі конкурсу "Рэгіянальныя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця», у выніку якога былі падтрыманы 6 рэгіянальных ініцыятыў, якія садзейнічаюць росту занятасці і самазанятасці насельніцтва. Лепшыя ініцыятывы атрымаюць грантавую падтрымку за кошт сродкаў Праекта на агульную суму да 72 000 еўра.


Так, напрыклад, сярод пераможцаў конкурсу рэгіянальная ініцыятыва Краснапольскага раёна накіравана на аб'яднанне асабістых падсобных гаспадарак з мэтай пашырэння вытворчасці і рэалізацыі вырабленай сельскагаспадарчай прадукцыі, вынікам ініцыятывы Слаўгарадскіх сыравараў стане зарэгістраваная гандлёвая марка «Гаспадарчы сыр». Рэгіянальная мабільная школа аўтарскага рамёства аб'яднае народных майстроў і рамеснікаў Клічаўскага, Быхаўскага, Слаўгарадскага раёнаў і будзе спрыяць больш эфектыўнай занятасці рамеснікаў.

Парламентарый Таццяна Кананчук адзначыла, што рэгіянальныя ініцыятывы, прадстаўленыя на конкурс, спрыяюць павышэнню кампетэнцый мясцовай супольнасці, але вельмі важна, каб рэалізацыя кожнай ініцыятывы змагла забяспечыць новыя працоўныя месцы і самазанятасць мясцовых жыхароў.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць