Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


16.10.2019

16 кастрычніка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый).

У ходзе пасяджэння, якое вёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Леўшуноў А.Ф., удзельнікі абмеркавалі прапанову дэпутата Палаты прадстаўнікоў Палітыка В.С. па ўключэнні перыяду знаходжання грамадзянiна на тэрміновай вайсковай службе ў стаж работы ў арганізацыі, у якой грамадзянін працаваў да прызыву і вярнуўся пасля яе заканчэння.


Работа па падрыхтоўцы законапраекта для разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні будзе працягнута.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Палітыка В.С., першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Лабовіч А.В., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць