Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.04.2019

16 красавіка 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ў Полацкі раён Віцебскай вобласці.

Падчас паездкі адбылося наведванне ААТ «Полацк-Шкловалакно». Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 г. № 125 Старшыня Палаты прадстаўнікоў прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў наглядальным савеце гэтага прадпрыемства.

У.П.Андрэйчанка азнаёміўся з асноўнымі напрамкамі развіцця ААТ «Полацк-Шкловалакно».

Сумесна з кіраўніцтвам прадпрыемства, старшынёй Віцебскага аблвыканкама Шарстнёвым М.М. і старшынёй Полацкага райвыканкама Шаўчуком М.М. былі абмеркаваны меры па нарошчванні аб’ёмаў выпускаемай ААТ «Полацк-Шкловалакно» інавацыйнай прадукцыі і экспартных паставак.


 

На буйнейшым жывёлагадоўчым комплексе Полацкага раёна «Заскаркі» філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях удзелу эфектыўных прамысловых вытворчасцей у развіцці сельскай гаспадаркі рэгіёна.


 

Таксама Старшыня Палаты прадстаўнікоў азнаёміўся з арганізацыяй работы цяплічнага камбіната філіяла «Вясна-энерга» па вырошчванні агародніннай прадукцыі і зяленіва для круглагадовага забеспячэння насельніцтва Полацкага раёна і паставак на экспарт.


 

На тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра У.П.Андрэйчанка азнаёміўся з ходам рэстаўрацыйных работ у Спаса-Праабражэнскай царкве (XII стагоддзе), якія павінны быць завершаны ў 2024 годзе.


 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць