Рус Бел En
16.07.2020

16 ліпеня 2020 года адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

З інфармацыяй аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў», які прапануе карэкціроўку асобных палажэнняў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» і «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі», выступіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Курсевіч В.В.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні дзейнасці камісіі.

Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць