Рус Бел En
16.07.2021

16 ліпеня 2021 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у пасяджэнні Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта Віцебскай вобласці.

У ходзе мерапрыемства было разгледжаны пытанні гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да ўборкі ўраджаю 2021 года і да сяўбы азімых культур пад ураджай 2022 года, а таксама выканання бюджэту раёна за першае паўгоддзе 2021 года.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на неабходнасць забяспечыць гатоўнасць камбайнаў да ўборкі і вывесці іх на палі да 22 ліпеня 2021 г. Пры гэтым адзначана, што Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь павінен забяспечыць маніторынг гатоўнасці тэхнікі да ўборачнай кампаніі ў названыя тэрміны.

Улічваючы ўмовы надворʼя і сітуацыю, якая склалася з паспяваннем збожжавых і крыжакветных культур, У.П.Андрэйчанка ўказаў на неабходнасць выпрацоўкі тактыкі вядзення ўборачных работ, якая дазваляе сабраць увесь вырашчаны хлеб без страт і закласці неабходную кармавую базу. Гэтага ж патрабуе і бягучая сітуацыя вакол нашай краіны, на якую аказваецца беспрэцэдэнтны знешні ціск. Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што лепшым адказам на ўведзеныя супраць Беларусі і яе народа санкцыі стане эфектыўная праца.

Звяртаючыся да кіраўніцтва раёна і прадпрыемстваў, У.П.Андрэйчанка падкрэсліў: «Галоўнае, каб былі створаны ўсе ўмовы і людзі маглі зарабіць не проста на жыццё, а на годнае жыццё. Пытанні арганізацыі работ, матэрыяльнага і маральнага заахвочвання, забеспячэння сродкамі індывідуальнай абароны, аховы працы, харчавання павінны быць штодня ў зоне вашай увагі. Зможам вырашыць вытворчыя пытанні, забяспечыць людзей годнай заработнай платай, захаваць асвоеныя рынкі для пастаўкі прадукцыі на экспарт значыць — абаронім і захаваем суверэнітэт нашай краіны».


У той жа дзень у рамках наведвання ўстановы аховы здароўя «Лёзненская раённая цэнтральная бальніца» Старшыня Палаты прадстаўнікоў заслухаў інфармацыю галоўнага ўрача ўстановы Варахобкі I.Я. па пытанні асваення грашовых сродкаў па абʼекце «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй дзіцячага аддзялення, аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі, прыёмнага пакоя і цеплавой мадэрнізацыі будынка ўстановы аховы здароўя «Лёзненская раённая цэнтральная бальніца». Па яго выніках прынята рашэнне аб правядзенні рамонтных работ інфекцыйнага аддзялення бальніцы ў 2022 годзе.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць