16.05.2019

16 мая 2019 года адбылося пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Парламентарыі разгледзелі 12 пытанняў.

У першым чытанні былі прыняты тры законапраекта.

Аб праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі» далажылі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Гаеў А.А. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Адаменка Я.Б.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах выканання асобных палажэнняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», указаў і іншых нарматыўных прававых актаў Кіраўніка дзяржавы, а таксама ў мэтах прывядзення Кодэкса аб зямлі ў адпаведнасць з нормамі Ляснога кодэкса і Закона «Аб раслінным свеце».

Законапраектам прадугледжваюцца наступныя навацыі:

вызначаны такія асноўныя прынцыпы зямельных адносін, як прынцып адзінства лёсу зямельнага ўчастка і размешчаных на ім капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), а таксама прынцып выкарыстання зямельных участкаў па мэтавым прызначэнні;

удакладняецца парадак разгляду мясцовымі выканаўчымі камітэтамі зямельнай спрэчкі і забеспячэння аднастайнага іх прымянення, а таксама абароны правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў спрэчкі і іншых зацікаўленых асоб;

карэктуецца кампетэнцыя раённых выканаўчых камітэтаў і іх структурных падраздзяленняў па землеўпарадкаванню ў частцы ажыццяўлення кантралюючых (наглядных) функцый у форме мер прафілактычнага і папераджальнага характару;

удакладняюцца пералік асоб, якім зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца ў пастаяннае карыстанне для ўтрымання і абслугоўвання нерухомай маёмасці сумеснага домаўладання, а таксама выпадкі, калі не спаганяецца плата за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, пры іх прадастаўленні і заключэнні дагавораў арэнды на новы тэрмін з вылічэннем такой платы ў беларускіх рублях.

карэктуюцца звесткі і ўмовы, якія павінны быць адзначаны ў рашэннi аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка, і мэтавае прызначэнне зямельных участкаў, якія прадстаўляюцца грамадзянам, што займаюцца народнымі мастацкімі рамёствамі, а таксама аб’ядноўваюцца ў адну працэдуру распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка і ўстанаўленне яго мяжы на мясцовасці.

Праектам Закона таксама прадугледжаны магчымасці:

спынення праў на зямельны ўчастак, на якім размешчаны састарэлы дом, калі адпаведнае рашэнне прынята судом;

звароту мясцовага выканаўчага камітэта ў суд з заявай аб перадачы яму састарэлага дома для продажу на аўкцыёне або без яго правядзення;

у адносінах да замежных грамадзян, асоб без грамадзянства прадастаўлення на праве прыватнай уласнасці або пажыццёвага спадчыннага валодання зямельнага ўчастка, у пэўных выпадках у мэтах забеспячэння аднастайнага падыходу да вызначэння віду права на зямельны ўчастак;

для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у дачыненні да пэўнага роду аб’ектаў выкарыстоўваць іх па прызначэнні, што адрозніваецца ад прызначэння, названага ў дакументах адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе і здзелак з ёй, калі пры гэтым не патрабуецца правядзенне будаўніча-мантажных работ па рэканструкцыі капітальнага будынка (будынка, збудавання) і не парушаюцца правы і законныя інтарэсы грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб;

адначасова выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі па мэтавым прызначэнні і для ўстаноўкі зарадных станцый для электрамабіляў, ажыццяўлення іх зарадкі, а таксама прадастаўляць размешчаныя на зямельных участках капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні) або іх часткі ў арэнду без змены мэтавага прызначэння такіх участкаў;

магчымасць на пэўнай тэрыторыі правесці адчужэнне грамадзянамі зямельных участкаў і капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капітальных будынкаў іншым асобам у выключных выпадках і пры выкананні пэўных умоў.

З улікам развіцця лічбавых тэхналогій, нарастальнага попыту на інфармацыю, якая змяшчаецца ў зямельна-інфармацыйнай сістэме ўдакладняецца змест работ па яе вядзенню, абнаўленню.

Намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Муквіч У.В. выступіў з дакладам па праекце Закона «Аб змяненні кодэксаў» (па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання гульнявога бізнесу) (судакладчык – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Ражанец В.В.).

Законапраектам ўдакладняюцца палажэнні, якія ўстанаўліваюць адказнасць за парушэнне заканадаўства ў сферы гульнявога бізнесу, уносяцца адпаведныя карэктывы ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Праектам Закона выключаюцца наступныя неактуальныя склады адміністрацыйных правапарушэнняў:

парушэнне службовай асобай арганізатара азартных гульняў устаноўленага парадку тэхнічнага абслугоўвання гульнявога абсталявання, рэгістрацыі аб’ектаў падаткаабкладання падаткам на гульнявы бізнес у падатковых органах, адсутнасць засведчанай падатковым органам копіі пасведчання аб рэгістрацыі агульнай колькасці аб’ектаў падаткаабкладання падаткам на гульнявы бізнэс па месцы знаходжання названых аб’ектаў;

рэалізацыя, устаноўка і (або) ўвод у эксплуатацыю гульнявога абсталявання без пацверджання ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках адпаведнасці ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, гульнявых аўтаматаў, не ўключаных у Дзяржаўны рэестр мадэляў гульнявых аўтаматаў, дапушчаных да выкарыстання ў Рэспубліцы Беларусь;

увод у эксплуатацыю гульнявых аўтаматаў, кас букмекерскіх кантор і кас таталізатараў без іх падключэння да спецыяльнай камп’ютарнай касавай сістэмы, якая забяспечвае кантроль за абарачэннямі ў сферы ігральнага бізнесу;

размяшчэнне гульнявой установы ў месцах, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўчых актаў.

Разам з тым ўводзяцца новыя склады адміністрацыйных правапарушэнняў:

выкарыстанне для арганізацыі або правядзення азартных гульняў абсталявання, якое не знаходзiцца на ўлiку ў спецыяльнай камп’ютарнай касавай сістэме, што забяспечвае кантроль за абарачэннямі ў сферы гульнявога бізнесу;

рэгістрацыя ў спецыяльнай сістэме недакладных звестак аб суме прынятых грашовых сродкаў, перакладзеных электронных грошай для ўдзелу ў азартнай гульні, прынятых стаўках, выплачаных выйгрышах (вернутых незгуляных стаўках), альбо не дазваляючых ідэнтыфікаваць асобу, якая атрымала грашовыя сродкі (электронныя грошы) ад арганізатараў азартных гульняў.

Парушэнне забароны па допуску самаабмежаваных асоб з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных у сферы гульнявога бізнесу. Улічваючы характар і грамадскую небяспеку, нанясенне шкоды, у тым ліку маёмаснага, фізічным асобам, а таксама істотную колькасць выяўленых фактаў, законапраектам устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за допуск ў гульнявыя ўстановы (віртуальнуюгульнявую ўстанову) або да ўдзелу ў азартных гульнях людзей, звесткі аб якіх уключаны у пералік асоб, абмежаваных у наведванні гульнявых устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях.

Акрамя таго, павялічаны ўзроставы цэнз для наведвання гульнявых устаноў, у тым ліку віртуальных, і ўдзелу ў азартных гульнях з 18 да 21 года.

Праект Закона «Аб унясенні змены ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (па пытаннях парушэння заканадаўства аб таварных біржах) прадставілі Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Калтовіч У.В. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Сайганава Т.І.

Законапраект распрацаваны ў мэтах узмацнення кантролю за рэалізацыяй стратэгічна важных для эканомікі краіны сыравіны і тавараў. У сувязі з гэтым законапраектам прадугледжваецца ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці службовай асобы юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка:

за парушэнне патрабавання аб абавязковым заключэнні здзелкі на біржавых таргах таварнай біржы ў выглядзе папярэджання. Паўторнае парушэнне цягне штраф у памеры да 50 базавых велічынь;

за непрадстаўленне таварнай біржы звестак аб пазабіржавай здзелцы з біржавым таварам для рэгістрацыі гэтай здзелкі ў устаноўленых выпадках у выглядзе папярэджання. Пры паўторным парушэнні – штраф у памеры да 30 базавых велічынь.

Уводзімая адміністрацыйная адказнасць носіць, перш за ўсё, папераджальны характар, а прадугледжаны памер штрафных санкцый абумоўлены неабходнасцю стварэння эканамічна нявыгадных умоў для рэалізацыі суб’ектамі стратэгічна важнай для эканомікі краіны прадукцыі пазабіржавымі таргамі без законных падстаў.


Дэпутаты таксама прынялі ў другім чытанні тры законапраекты.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Васількоў М.А. праінфармаваў аб праекце Закона «Аб радыяцыйнай бяспекі».

Праект Закона ўводзіць новыя прававыя інстытуты і дадатковыя элементы сістэмы забеспячэння радыяцыйнай бяспекі.

У адпаведнасць з міжнароднымі патрабаваннямі ажыццёўлена карэкціроўка тэрмінаў «іанізуючае выпраменьванне», «крыніца іанізуючага выпраменьвання», «практычная дзейнасць», уведзены новыя тэрміны «радыяцыйны аб’ект», «медыцынскае апраменьванне», «прафесійнае апраменьванне».

Законапраектам вызначана кола аб’ектаў і суб’ектаў праваадносін у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, удакладнены паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і шэрагу рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. У прыватнасці, прадугледжана, што Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь вызначае стратэгію павышэння кампетэнтнасці па пытаннях радыяцыйнай бяспекі, стратэгію абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і орган дзяржаўнага кiравання ў галiне абыходжання з радыяактыўнымі адходамі.

Новым у заканадаўчым рэгуляванні забеспячэння радыяцыйнай бяспекі з’яўляецца правядзенне экспертызы бяспекі ў галіне выкарыстання крыніц іанізуючага выпраменьвання, кансультаванне ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, дзяржаўная рэгістрацыя тыпу крыніцы іанізуючага выпраменьвання.

З улікам падыходаў, прадугледжаных у Агульных патрабаваннях бяспекі МАГАТЭ, уведзены тыпы сітуацый апраменьвання: планаванага, аварыйнага і існуючага. Зыходзячы з тыпаў сітуацый апраменьвання, устаноўлены патрабаванні па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі.

Акрамя таго, праектам Закона:

размежаваны паняцці радыяцыйная аварыя і радыяцыйны інцыдэнт. Радыяцыйная аварыя – гэта страта кіравання крыніцай іанізуючага выпраменьвання, якая прывяла да прафесійнага апраменьвання звыш устаноўленых межаў доз апраменьвання, апраменьвання насельніцтва, радыеактыўнага забруджвання навакольнага асяроддзя і патрабуе прыняцця ахоўных мер. Радыяцыйны інцыдэнт – страта кіравання крыніцай іанізуючага выпраменьвання, якая не прывяла да прафесійнага апраменьвання звыш устаноўленых межаў доз апраменьвання, апраменьвання насельніцтва, радыеактыўнага забруджвання навакольнага асяроддзя. Таксама ўстаноўлена, што парадак і крытэрыі класіфікацыі радыяцыйных аварый і інцыдэнтаў вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;

замацаваны ўмовы прымянення надглядных прылад візуалізацыі чалавека, якія выкарыстоўваюць іянізавальнае выпраменьванне;

вызначаны патрабаванні, што прад’яўляюцца да асоб, якія аказваюць паслугі па кансультаванні ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі.

З дакладам па праекце Закона «Аб змяненні законаў»(па пытаннях экалогіі) выступіла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П.

Праектам Закона прапануецца ўнесці змяненні ў законы «Аб ахове навакольнага асяроддзя», «Аб ахове азонавага пласта», «Аб жывёльным свеце», «Аб ахове атмасфернага паветра», Кодэкс аб нетрах і Водны кодэкс у мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з палажэннямі нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам удакладнена вызначэнне тэрміна «нарматывы дапушчальных выкідаў і скідаў хімічных і іншых рэчываў». Такія нарматывы ўстаноўлены для юрыдычных асоб і грамадзян, якія ажыццяўляюць гаспадарчую і іншую дзейнасць, у адпаведнасці з паказчыкамі масы хімічных і іншых рэчываў і мікраарганізмаў, дапушчальных для паступлення ў навакольнае асяроддзе ад стацыянарных і мабільных крыніц ва ўстаноўленым рэжыме і з улікам тэхналагічных нарматываў, і пры выкананні якіх забяспечваюцца нарматывы якасці навакольнага асяроддзя.

У праекце Закона удакладнены парадак ажыццяўлення маніторынгу стану навакольнага асяроддзя.

Акрамя таго, грамадскія аб’яднанні, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аховы навакольнага асяроддзя, і грамадзяне надзяляюцца правам на прад’яўленне ў суд пазову аб прыпыненні (забароне) гаспадарчай i iншай дзейнасцi, якая аказвае шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, у тым ліку ў выпадку, калі ў выніку такой дзейнасці парушаюцца патрабаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, прычыняецца экалагічная шкода або ствараецца небяспека прычынення экалагічнай шкоды ў будучыні.

Праектам Закона таксама ўдакладнены кампетэнцыі органаў дзяржаўнага кіравання ў частцы ажыццяўлення кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Прадстаўляючы праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека», член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Астапюк А.І. адзначыла, што прапанаваныя карэктывы ў заканадаўства пашыраюць кола асоб, якія адносяцца да патэнцыйных жывых роднасных донараў, уводзяць паняцце «крыжаванай трансплантацыі», надзяляюць Міністэрства аховы здароўя правам прыняцця рашэння аб неабходнасці ўвозу ў Рэспубліку Беларусь і вывазу з Рэспублікі Беларусь органаў і тканак чалавека на бязвыплатнай аснове ў мэтах аптымальнага падбору пар донар-рэцыпіент для ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне абмену органамі і тканкамі чалавека на бязвыплатнай аснове.

Законапраектам таксама замацоўваецца абавязковае пісьмовае паведамленне дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя Міністэрства ўнутраных спраў аб будучымзаборы органаў для трансплантацыі ў жывога донара, форма паведамлення і тэрмін яго прадстаўлення, прадугледжваецца магчымасць адклікання пісьмовай заявы аб нязгодзе на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці, устанаўліваецца пералік асоб, якія маюць права адклікаць такую заяву, вызначаецца парадак яго падачы, а таксама пашыраецца пералік звестак, якія уваходзяць у Адзіны рэгістр трансплантацыі.

Акрамя таго, дэпутацкі корпус разгледзеў чатыры праекты законаў аб ратыфікацыі міжнародных пагадненняў.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Сянько Ю.А. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Місявец В.Г. прадставілі законапраекты «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах» і «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб сістэме садзейнічання ўзаемнамугандлю».

Палажэннямі міжурадавага беларуска-узбекскага Пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах вызначаюцца асноўныя прынцыпы і формы супрацоўніцтва і ўзаемнай дапамогі паміж мытнымі органамі дзвюх краін, а таксама парадак узаемадзеяння пры накіраванні запытаў і падаванні адзін аднаму інфармацыі, неабходнай для выяўлення, спынення і расследавання мытных правапарушэнняў.

Пагадненнем рэгулюецца парадак абмену інфармацыяй аб незаконным абароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, парадак прадастаўлення запісаў паказанняў сведак або завераных копій дакументаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб плануемых або здзейсненых дзеяннях, якія прывялі або могуць прывесці да парушэння мытнага заканадаўства.

Пагадненнем прадугледжана, што мытныя органы абодвух бакоў па ўзаемнымузгадненні могуць прымаць неабходныя меры па паскарэнні здзяйснення мытных аперацый і павышэнні эфектыўнасці мытнага кантролю, у тым ліку шляхам прымянення сістэмы кіравання рызыкамі, а таксама прызнаваць сродкі ідэнтыфікацыі адзін аднаго (пломбы, адбіткі пячатак, штампы), мытныя дакументы адзін аднаго.

У мэтах выяўлення асоб, далучаных да здзяйснення мытнага правапарушэння, Пагадненнем прадугледжана выкарыстанне мытнымі органамі Беларусі і Узбекістана метаду кантралюемай пастаўкi.

Пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю падпісана ў мэтах удасканалення дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, стварэння спрыяльных умоў для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці.

Сістэма садзейнічання ўзаемнаму гандлю (ССУГ) заснавана на абмене інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў у адпаведнасці з тэхнічнымі ўмовамі абмену інфармацыяй.

Склад перадаванай інфармацыі фармуецца згодна з Дадаткам, які з’яўляецца неад’емнай часткай Пагаднення.

Пагадненнем вызначаецца, што ССУГ будзе прымяняцца беларускімі і ўзбекскімі ўдзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці на добраахвотнай аснове і практыка рэалізацыі ССУГ не павiнна пацягнуць за сабой узнікненне нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Удзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці, у дачыненні да якіх будзе ўжывацца ССУГ, і якія будуць прадастаўляць дакладную інфармацыю аб таварах, атрымаюць перавагі ў пунктах пропуску ў параўнанні з кампаніямі, якія не ўдзельнічаюць у дадзенай працэдуры. Прадугледжваецца прыярытэтны парадак мытнага афармлення ў пунктах пропуску, спрашчэнне мытных фармальнасцей, дзе гэта магчыма, уключаючы вылучэнне асобных палос у мэтах скарачэння часу афармлення, а таксама непрымяненне мытнага надгляду, за выключэннем выпадкаў выяўлення рызыкі парушэнні мытнага заканадаўства.

Намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Белкавец А.М. далажыў аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб гарманізацыі заканадаўства дзяржаў –– членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы фінансавага рынку» (судакладчык –намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Цацоха А.У.).

Пагадненне вызначае напрамкі і парадак гарманізацыі заканадаўства гэтых дзяржаў у банкаўскім сектары, страхавым сектары, сектары паслуг на рынку каштоўных папер. Пагадненнем прадугледжана ўзаемадзеянне пры падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, накіраваных на гарманізацыю заканадаўства ў сферы фінансавага рынку і прыняцце іншых мер для ўнясення ў наступным бакамі прапаноў па змяненні нацыянальнага заканадаўства.

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі надзяляецца дадатковымі паўнамоцтвамі па зацвярджэнні плана гарманізацыі заканадаўства дзяржаў – удзельніц.

Пагадненнем ўстаноўлена, што працэс гарманізацыі свайго заканадаўства ў фінансавай сферы павінен быць завершаны да 1 студзеня 2025 года.

З дакладам аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі» выступіў намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Руды С.В., з судакладам – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Рынейская І.М.

Пагадненне падпісана ў мэтах ўстанаўлення доўгачасовых і канструктыўных сувязей у сферы адукацыі па асноўных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва: абмен інфармацыяй і вопытам у галіне развіцця і рэформы сістэмы адукацыі; атрыманне адукацыі ва ўстановах адукацыі бакоў; абмен вучэбнымі дапаможнікамі і матэрыяламі; падтрымка стварэння сумесных адукацыйных праграм і рэалізацыя сумесных праектаў.

Бакі ўзялі на сябе абавязацельствы абменьвацца інфармацыяй і вопытам арганізацыі і развіцця сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі шляхам абмену педагагічнымі работнікамі, падтрымліваць прамое супрацоўніцтва паміж ВНУ, ажыццяўляць абмен прадстаўнікамі бакоў на поўны курс навучання ў колькасці 5 чалавек, падаючы ўдзельнікам абмену бясплатнае навучанне, карыстанне навучальнымі памяшканнямі і выданнямі, выплату стыпендыі і медыцынскае абслугоўванне ў адпаведнасці з заканадаўствам прымаючага боку, пражыванне у інтэрнаце ВНУ, імкнуцца ствараць умовы, якія дазваляюць грамадзянам дзяржавы другога боку знаёміцца з яе мовай, культурай, гісторыяй, звычаямі і традыцыямі, спрыяць удзелу прадстаўнікоў бакоў у міжнародных мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў, садзейнічаць абмену інфармацыяй па пытаннях прызнання і ўстанаўлення эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі, у адпаведнасці з заканадаўствам бакоў узаемна прызнаваць сертыфікаты аб павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў. У якасці ўпаўнаважаных органаў для выканання палажэнняў Пагаднення вызначаны профільныя міністэрствы бакоў.

Акрамя таго, на пасяджэнні парламентарыі разгледзелі пытанне аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2019 г. № 2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (дакладчык – Міністрантыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Калтовіч У.В., судакладчык – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гурскі Д.М.).

Асноўнай мэтай Дэкрэта з’яўляецца паслядоўнае абмежаванне даступнасці тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцяў для іх, а таксама прылад, якія выкарыстоўваюцца для награвання тытуню без яго гарэння або тлення –– сістэм для спажывання тытуню.

Устанаўліваецца, што на такія сістэмы будуць распаўсюджвацца асобныя прававыя нормы, якія дзейнічаюць у дачыненні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвых вырабаў.

Дэкрэтам таксама прадугледжваецца ўвядзенне забароны на выкарыстанне на шыльдах гандлёвых аб’ектаў слоў, тоесных або падобных з найменнем відаў тытунёвых вырабаў. З 1 студзеня 2020 года ўводзяцца патрабаванні да продажу ў крамах, якія маюць гандлёвую плошчу больш за 1000 квадратных метраў, тытунёвых вырабаў, сістэм для спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцяў для іх толькі праз таварныя аддзелы. З 1 студзеня 2022 года ўводзіцца забарона на выкарыстанне для захоўвання і продажу тытунёвых вырабаў у крамах і павільёнах абсталявання, які размяшчаецца над кантрольна-касавымі вузламі.

У мэтах стварэння бездымнага асяроддзя аб’екты, у якіх забараняецца курэнне, падзеленыя на дзве катэгорыі –– у якіх цалкам забаронена курэнне і немагчыма ствараць спецыяльныя зоны для курэння, і тыя, у якіх курэнне забаронена, але пры гэтым павінны быць створаныя адмыслова прызначаныя для гэтай мэты месца.

Да аб’ектаў, у (на) якіх устаноўлена поўная забарона на курэнне, у прыватнасці, аднесены ліфты і дапаможныя памяшканні шматкватэрных жылых дамоў, інтэрнатаў, дзіцячыя пляцоўкі, памяшканні і тэрыторыі, займаныя ўстановамі адукацыі, спартыўна-аздараўленчымі і іншымі лагерамі, падземныя пераходы, станцыі метрапалітэна, прыпыначныя пункты грамадскага транспарту.

Да аб’ектаў, у якіх курэнне забаронена, за выключэннем спецыяльна створаных (вылучаных) для гэтай мэты месцаў, аднесены аб’екты (тэрыторыі), дзе магчыма стварэнне такіх месцаў: дзяржаўныя органы, памяшканні, прызначаныя для прыёму грамадзян, у тым ліку па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, вытворчыя будынкі (памяшканні), арганізацыі аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту, гандлёвыя аб’екты, аб’екты бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання, вакзалы, аэрапорты, тэрыторыі пляжаў і іншыя.

Таксама прадугледжана, што для абазначэння аб’ектаў, дзе курэнне тытунёвых вырабаў забаронена, размяшчаецца знак аб забароне курэння, патрабаванні да якога і парадак яго размяшчэння ўстанаўліваюцца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні было разгледжана кадравае пытанне. Парламентарыі прынялі рашэнне аб вызваленні А.М.Наумовіча ад пасады старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, а таксама абралі старшынёй гэтай камісіі В.В.Ражанец.

Наступнае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 23 мая 2019 года.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць