16.05.2019

16 мая 2019 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе пасяджэння парадак дня шостай сесіі быў дапоўнены 19 пытаннямі. Праекты законаў, што падрыхтаваны да разгляду ў Авальнай зале, накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання ў сферах аховы здароўя, транспартнай дзейнасці, паштовай сувязі, экалогіі, пажарнай і радыяцыйнай бяспекі і інш. Сем законапраектаў тычацца ратыфікацыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.


Члены Савета Палаты прадстаўнікоў пагадзіліся таксама з прапановай аб праведзені 22 мая 2019 года выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах на тэму «Новыя тэхналогіі пры аказанні банкаўскіх паслуг». Мерапрыемства пройдзе на базе адкрытага акцыянернага таварыства «Белзнешэканомбанк» (г. Мінск).

Акрамя таго, Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне аб камандзіраванні дэпутатаў у Расійскую Федэрацыю для ўдзелу ў мерапрыемствах МПА СНД, Парламенцкага Сходу Беларусі і Расіі, а таксама ў Францыю для ўдзелу ў 14-м парламенцкім форуме па пытаннях разведкі і бяспекі.


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць