Рус Бел En
16.03.2018

16 сакавіка 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рыбак А.А. правёў асабісты прыём грамадзян ў Салігорскім райвыканкаме. 

Пытанні тычыліся аплаты камунальных паслуг, уцяплення сцен жылога дома, асфальтавання вуліцы ў в. Мяцявічы, добраўпарадкавання тэнісных кортаў па вул. Набярэжная, пасажырскіх перавозак, працаўладкавання. У гэты раз на прыём звярнулася сем чалавек. Заяўнікам былі дадзены кампетэнтныя тлумачэнні ў ходзе прыёму, некаторыя пытанні ўзяты на кантроль.

Падчас працы ў акрузе адбылася сустрэча дэпутата з групай перавозчыкаў маршрутных таксі. У чарговы раз былі абмеркаваныя змены ў Законе Рэспублікі Беларусь "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках", умовы працы перавозчыкаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць