Рус Бел Eng
18.03.2021

16 сакавіка 2021 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася цырымонія ўрачыстага ўручэння Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь вучнёўскай моладзі Віцебскай вобласці.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Л.Э.Макарына-Кібак і член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы С.М.Клішевіч.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. адзначыў, што ў Палаце прадстаўнікоў склалася добрая традыцыя дыялогу, у тым ліку правядзення сустрэч са студэнтамі і школьнікамі. І хоць эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла карэктывы ў частату і рэгулярнасць такіх мерапрыемстваў, яны па-ранейшаму працягваюцца.


Павіншаваўшы навучэнцаў са знамянальнай падзеяй у іх жыцці, Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што ў хуткім часе рабяты стануць паўнапраўнымі грамадзянамі Беларусі. А быць грамадзянінам —гэта перш за ўсё быць патрыётам сваёй краіны, любіць Радзіму, з вялікай павагай ставіцца да гістарычных, патрыятычных, маральных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, якія з’яўляюцца бясспрэчнымі каштоўнасцямі нашай дзяржавы.


У гутарцы была сфакусіравана ўвага ўдзельнікаў мерапрыемства на тым, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца падмуркам дзяржаўнага і грамадскага ладу, аб’ядноўвае краіну, не дазваляючы глабальным выклікам, вонкавым і ўнутраным выпрабаванням разбурыць яе.


Гаворачы пра ролю моладзі ў сучасным грамадстве, У.П.Андрэйчанка сказаў, што гэтая роля заключаецца ў тым, каб маладыя людзі выкарыстоўвалі прадастаўленыя ім магчымасці для паспяховай вучобы, развіцця сваіх здольнасцей і талентаў, творчасці. Менавіта ў моладзі дзяржава бачыць галоўную апору паступальных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, якія адбываюцца ў краіне.


Гутарка працягнулася расказам пра арганізацыю работы ў Палаце прадстаўнікоў, вядзення заканадаўчага працэсу. У.П.Андрэйчанка адказаў на пытанні навучэнцаў.


Затым адбылося ўрачыстае ўручэнне Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь навучэнцам устаноў адукацыі Віцебскай вобласці.



 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by