Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


16.01.2020

16 студзеня 2020 года пад старшынствам Л.І.Ніжэвіч адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Д.М.Кійко, спецыялісты Міністэрства фінансаў, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, а таксама аб змяненні і спыненні дзеяння асобных міжнародных дагавораў» Кійко Д.М. адзначыў, што мэтай заключэння Пратакола з’яўляецца ліквідацыя дысбалансу сустрэчных патокаў сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў – членаў ЕАЭС.


Пратаколам павялічаны нарматыў размеркавання ўвазных мытных пошлін для Рэспублікі Беларусь на 0,3 працэнтных пункта з 4,56 да 4,86 працэнта за кошт змяншэння нарматываў, устаноўленых для Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан, на 0,2 і 0,1 працэнтных пункта адпаведна і ўдакладняюцца палажэнні аб кантролі за прытрымліваннем упаўнаважанымі органамі дзяржаў — членаў ЕАЭС парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне), іх пераліку ў даход бюджэтаў дзяржаў — членаў, уключаючы пытанні абмену інфармацыяй.

Дэпутатамі зададзены шэраг пытанняў, якія дакранаюцца аспектаў практычнай  рэалізацыі Пратакола пасля яго ратыфікацыі, перспектыў распрацоўкі методыкі для вызначэння нарматываў размеркавання ўвазных пошлін паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС, прагназуемых памераў дадатковых даходаў бюджэту, у тым ліку і пасля ўступлення Рэспублікі Беларусь у СГА. Прынята рашэнне аб вынясенні законапраекта на разгляд другой сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Таксама на пасяджэнні дэпутаты вызначыліся з удзелам у рабочых групах Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў і дэлегацыях Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у міжнародных парламенцкіх арганізацыях.

Акрамя таго, разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць