Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

18.02.2021

17 — 18 лютага 2021 года ў фармаце відэаканферэнцсувязі Міжпарламенцкі саюз сумесна з ААН правёў парламенцкія слуханні на тэму “Барацьба з карупцыяй для аднаўлення даверу да ўрада і паляпшэння перспектыў развіцця”.

Канферэнцыя прайшла ў рамках падрыхтоўкі да спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН па барацьбе з карупцыяй, запланаванай на 2 - 4 чэрвеня 2021 года ў г. Нью-Ёрку.

Ключавы акцэнт быў зроблены на неабходнасць аб’яднання намаганняў у барацьбе з карупцыяй у рамках рэалізацыі Канвенцыі ААН супраць карупцыі ад 2003 года, у асаблівасці ва ўмовах пандэміі COVID-19.

З беларускага боку ў анлайн-мерапрыемстве ўдзел прынялі члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы дэпутаты Лянчэўская М.А. і Мамайка І.А., а таксама намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве дэпутат Амельянюк А.П.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць