Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.06.2019

17 чэрвеня 2019 года ў Авальнай зале Дома Ураду адбылося пасяджэнне пяцьдзесят шостай сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел дэпутаты Парламенцкага Сходу, прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, пастаянных назіральнікаў пры Парламенцкім Сходзе, члены Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім Сходзе.


Адкрылася работа сесіі з пасяджэння Савета Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Члены Савета адобрылі парадак 56-й сесіі, разгледзелі пытанні аб стане работы па ўліку маёмасці, створанай і (або) набытай за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы і аб прапановах ў План-графік работы Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі на 2020 год у сувязі з святкаваннем 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.




Цэнтральным пытаннем сесіі стала абмеркаванне рэалізацыі Прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018 — 2022 гады. Дакумент змяшчае 19 напрамкаў беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія ствараюць умовы для паўнавартаснага функцыянавання Саюзнай дзяржавы. Гаворка ідзе аб правядзенні ўзгодненай знешняй палітыкі, развіцці аграпрамысловага комплексу, навукі і тэхналогій, фарміраванні аб’яднанай транспартнай сістэмы, супрацоўніцтве ў сферы гандлю, энергетыкі, бяспекі і іншых.


У сваім выступе Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, першы намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Андрэйчанка У.П. падкрэсліў важнасць аб’ектыўнага аналізу вынікаў праведзенай работы і выпрацоўкі прапаноў, здольных стаць асновай для далейшага павышэння якасці жыцця грамадзян Беларусі і Расіі.


Гаворачы аб пазітыўных выніках саюзнага будаўніцтва, У.П.Андрэйчанка асабліва адзначыў рост аб’ёмаў таваразвароту, паспяховае вырашэнне шэрагу пытанняў сацыяльнай палітыкі, каардынацыю дзеянняў па прасоўванні сумесных інтарэсаў на міжнароднай арэне. Пры гэтым Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на неабходнасць працягваць мэтанакіраваную працу па зняцці бар’ераў, якія тармозяць інтэграцыю.

Ён нагадаў удзельнікам пасяджэння, што прэзідэнты Беларусі і Расіі далі даручэнне ўрадам да 21 чэрвеня знайсці агульныя падыходы па ўсіх адчувальных пытаннях двухбаковага парадку. Саюзныя парламентарыі не павінны заставацца ў баку ад гэтага працэсу, падкрэсліў У.П.Андрэйчанка. Трэба актывізаваць узаемадзеянне камісій Парламенцкага Сходу з органамі выканаўчай улады для рэалізацыі парламенцкага кантролю і аказання садзейнічання ў вырашэнні пытанняў саюзнага будаўніцтва.

Яшчэ адной прынцыповай задачай, на думку Старшыні Палаты прадстаўнікоў, з'яўляецца ўзгадненне вектараў развіцця прававой прасторы ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.


У ходзе пасяджэння саюзным дэпутатам была прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці па развіцці аграпрамысловага комплексу ў рамках Саюзнай дзяржавы. З дакладамі выступілі Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Хацько А.М. і Міністр сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Патрушаў Д.М.

Падводзячы вынікі, парламентарыі канстатавалі, што дзякуючы рэалізацыі Прыярытэтных напрамкаў пашыраецца супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, ствараюцца сумесныя вытворчасці, паглыбляецца ўзаемадзеянне аграпрамысловых комплексаў, распрацоўваюцца саюзныя праграмы, вядзецца работа па аналізе выканання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і па збліжэнні заканадаўства Беларусі і Расіі.

Разам з тым, на думку дэпутатаў, на недастатковым узроўні вырашаны пытанні зняцця перашкаджаючых гандлю бар’ераў і абмежаванняў, а таксама забеспячэння ўмоў роўнага доступу суб’ектам гаспадарання на рынкі Беларусі і Расіі. Не распрацоўваецца штогадовы прагноз развіцця інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, на якім павінна грунтавацца работа па складанні праекта бюджэту Саюзнай дзяржавы на чарговы фінансавы год. Адсутнічае тыпавое палажэнне аб методыцы ўліку і размеркавання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, што атрымліваюцца ў рамках рэалізацыі навукова-тэхналагічных і інавацыйных праграм Саюзнай дзяржавы.

У сувязі з гэтым Парламенцкі Сход рэкамендаваў Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы прыняць адпаведныя меры і даручыць профільным міністэрствам і ведамствам распрацаваць прагноз далейшага развіцця інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, актывізаваць работу па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, па ліквідацыі бар’ераў для вольнага руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы, а таксама па рашэнні пытанняў, якія тычацца доступу суб’ектаў гаспадарання на рынкі Беларусі і Расіі.

З боку парламентарыяў будзе ўзмоцнены кантроль за ходам рэалізацыі Прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы. Дэпутаты прадоўжаць практыку заслухоўвання справаздач аб ходзе выканання палажэнняў дакумента.

Чарговая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць