Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

17.06.2021

17 чэрвеня 2021 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Макарына-Кібак Л.Э. і Курсевіч В.В. правялі брыфінг для сродкаў масавай інфармацыі.

У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі — начальнік упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя

Мігаль Т.Ф.

Тэма брыфінгу — аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў», які быў унесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў 10 чэрвеня 2021 года.

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э. звярнула ўвагу прысутных, што названы законапраект зʼяўляецца заканадаўчай ініцыятывай дэпутатаў. На працягу некалькіх гадоў міжведамаснай рабочай групай вывучаліся практыка прымянення дзеючага Закона аб донарстве крыві і яе кампанентаў, сучасны міжнародны вопыт прававога рэгулявання пытанняў донарства, у тым ліку ў частцы ўпарадкавання гарантый і кампенсацый, якія прадстаўляюцца донарам крыві, яе кампанентаў.

Асноўная ідэя праекта Закона, як адзначыла парламентарый, — зрушэнне акцэнтаў на карысць бязвыплатнага донарства — усвядомленага і найбольш бяспечнага.

Л.Э.Макарына-Кібак патлумачыла, што для забеспячэння пераемнасці паміж законамі, недапушчэння калізіі нарматыўных прававых актаў праект Закона прадугледжвае ўнясенне змяненняў у законы «Аб ахове здароўя», «Аб абʼектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, і відах дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы», «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў». Апошні, у сваю чаргу, выкладаецца ў новай рэдакцыі і складаецца з 8 раздзелаў і 46 артыкулаў, палажэнні якіх накіраваны на забеспячэнне комплекснага і сістэмнага прававога рэгулявання грамадскіх адносін у галіне донарства крыві, яе кампанентаў. Дэпутат таксама расказала аб праведзеных навуковых даследаваннях і выніках публічнага абмеркавання праекта Закона.

В.В.Курсевич, кажучы аб палажэннях законапраекта, асабліва падрабязна спынілася на характарыстыцы норм, што замацоўваюць льготы, правы і гарантыі, якія прадстаўляюцца донарам, што здаюць кроў, яе кампаненты за плату, бязвыплатна, а таксама ўзнагароджаным нагрудным знакам адрознення Міністэрства аховы здароўя «Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь».

Т.Ф.Мігаль у сваім выступленні закранула пытанні, якія тычацца развіцця службы крыві, стварэння грамадскага каардынацыйнага савета ў галіне донарства, дзейнасці камісіі па кантролі за медыцынскім ужываннем крыві, яе кампанентаў, вызначэння катэгорый донараў па асноўным мэтавым прызначэнні ўзятых у іх крыві, яе кампанентаў .

Затым удзельнікі брыфінгу адказалі на пытанні прадстаўнікоў мас-медыя.

У завяршэнні брыфінгу дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адзначылі, што прыняцце праекта Закона дасць магчымасць забяспечыць паэтапны пераход да бязвыплатнага донарства крыві, стварыць умовы для стабільнага забеспячэння арганізацый аховы здароўя якаснымі і бяспечнымі крывёю і яе кампанентамі, забяспечыць даступнасць для насельніцтва жыццёва важных лекавых сродкаў з крыві і яе кампанентаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by