Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
17 кастрычніка 2018 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
У парадак дня пасяджэння камісіі было ўключана пытанне аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (па вядзенні паляўнічай гаспадаркі і палявання, першае чытанне).
Парламентарыі
заслухалі інфармацыю распрацоўшчыкаў гэтага законапраекта, якая тычыцца
неабходнасці прыняцця праекта нарматыўнага прававога акта і зместу яго асноўных
палажэнняў.
Было адзначана, што ў цяперашні час прынцыпы, на якіх заснаваны ўзаемаадносіны чалавека і біясферы, прыродакарыстання, і, у прыватнасці, найстаражытны занятак чалавецтва — паляванне, перажываюць істотныя змены.
Базавыя
пастулаты пакарання за парушэнні ў ходзе вядзення паляўнічай гаспадаркі і
кіравання рэсурсамі паляўнічых жывёл у Рэспубліцы Беларусь патрабуюць перагляду
і карэкціроўкі ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця паляўнічай
гаспадаркі і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі.
У сваю чаргу член Пастаяннай камісіі Кавалька А.Д. расказаў прысутным аб ходзе падрыхтоўкі законапраекта для разгляду ў першым чытанні і прапанаваў рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў прыняць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» у аўтарскай рэдакцыі.
Акрамя гэтага, дэпутаты
абмяняліся думкамі па іншых пытаннях, прыняўшы неабходныя рашэнні.