Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.04.2019

17 красавіка 2019 года пад кіраўніцтвам А.М.Наумовіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

На пасяджэнні дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў», які прадставіў намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Муквіч У.В.

Законапраект распрацаваны ў мэтах выканання абзаца другога пункта 9 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2018 г. № 305 «Аб удасканаленні прававога рэгулявання ігральнага бізнесу» і прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у частцы адміністрацыйнай адказнасці ў сферы ігральнага бізнесу з улікам патрабаванняў гэтага дакумента.


Па выніках разгляду прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць названы законапраект у першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.

Члены камісіі таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі праектаў законаў «Аб змяненні законаў» і «Аб змяненні законаў па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму» для разгляду на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць