Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

17.02.2021

17 лютага 2021 года адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Бейсенбаевым А.А.

Вітаючы казахстанскага дыпламата, кіраўнік Палаты прадстаўнікоў падзякаваў яму за ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе, правядзенне якога адыграла важную ролю ва ўмацаванні народнага адзінства, вызначэнні асноўных прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны ў бягучым пяцігоддзі.

Беларусь і Казахстан заўсёды звязвалі сапраўдная дружба, узаемная павага і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў і асобна падкрэсліў, што лейтматыў ў двухбаковых адносінах традыцыйна задаюць кіраўнікі дзвюх дзяржаў.


У.П.Андрэйчанка выказаў упэўненасць, што маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан у Беларусь стане стымулам да развіцця новых напрамкаў супрацоўніцтва. На думку Старшыні Палаты прадстаўнікоў, у рэалізацыі гэтых ідэй і планаў актыўную ролю павінны адыграць парламентарыі дзвюх краін.

У.П.Андрэйчанка адзначыў высокі арганізацыйны ўзровень правядзення парламенцкай выбарчай кампаніі ў Казахстане і папрасіў Пасла перадаць найлепшыя пажаданні пераабранаму Старшыні Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Нігматуліну Н.З.

Акрамя таго, Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў упэўненасць у тым, што ў Парламенце Казахстана ўжо ў самы бліжэйшы час будзе створана група па супрацоўніцтве з беларускім Парламентам і казахстанская парламенцкая дэлегацыя наведае Рэспубліку Беларусь з візітам.

Закранаючы тэмуўмацавання ўзаемадзеяння ў іншых сферах, У.П.Андрэйчанка зрабіў акцэнт на значнасці гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных адносін. Па аб'ёме беларускага экспарту Казахстан уваходзіць у дзесятку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Ужо ідзе работа па фарміраванні Дарожнай карты развіцця супрацоўніцтва на 2021 - 2022 гады, адзначыў ён і падкрэсліў, што парламентарыі павінны актыўна падключацца да гэтай працы.

Характарызуючы сітуацыю ў галіне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў меркаванне аб неабходнасці актывізаваць канкрэтную працу ў гэтым кірунку.

Асобна У.П.Андрэйчанка закрануў супрацоўніцтва па прасоўванні канструктыўных аб’яднальных ініцыятыў у рамках міжнародных і міжпарламенцкіх арганізацый. Ён выказаў упэўненасць, што беларускія і казахстанскія парламентарыі працягнуць выступаць сааўтарамі дакументаў. У гэтым кантэксце ён паведаміў, што беларускія парламентарыі распрацоўваюць праект рэзалюцыі «Прадухіленне спажывання наркотыкаў сярод дзяцей і моладзі», якую плануецца абмеркаваць на штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў ліпені 2021 года ў г. Бухарэсце.

У сваю чаргу, А.А.Бейсенбаеў павіншаваў беларускі бок з паспяховым правядзеннем Усебеларускага народнага сходу, пазітыўна ахарактарызаваў яго парадак дня і прыярытэты, якія трэба будзе рэалізаваць у Беларусі ў бліжэйшае пяцігоддзе.

Сёння ўсе прызнаюць, адзначыў Пасол, што Беларусь за кароткі перыяд дасягнула значных вынікаў. Пабудавана сацыяльна арыентаваная эканоміка, яе якасць выгадна адрозніваецца ад многіх краін СНД і іншых суседніх дзяржаў. У Казахстане беларускія брэнды заўсёды асацыююцца з высокай якасцю. Казахстан зацікаўлены ў набыцці беларускай прадукцыі і ў далейшым развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. На яго думку, гэтаму будзе спрыяць правядзенне міжрэгіянальных форумаў з удзелам дзелавых колаў абедзвюх краін.

Казахстанскі дыпламат таксама выказаў упэўненасць, што Беларуская АЭС надасць новы імпульс развіццю эканомікі і стане драйверам развіцця інавацыйных тэхналогій.

А.А.Бейсенбаеў паведаміў, што ў цяперашні час у Казахстане актыўна ідзе перагляд практычна ўсіх дзеючых праграм з акцэнтам на неабходнасць уліку інтарэсаў менавіта шэраговых грамадзян краіны, і ў гэтым кантэксце беларускі досвед выклікае вялікую цікавасць.

Пасол таксама падзякаваў за дапамогу, якую аказала наша краіна Казахстану падчас пандэміі. Ён адзначыў, што стратэгія, якой прытрымлівалася Беларусь у барацьбе з каронавірусам, паказала сваю высокую выніковасць, што стала магчымым дзякуючы эфектыўнай працы сістэмы санітарна-эпідэміялагічнай службы.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць