Рус Бел Eng
17.03.2021

17 сакавіка 2021 года пад кіраўніцтвам Васількова М.А. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Гарошка А.В., першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Барташэвіч Д.П., прадстаўнікі дадзеных ведамстваў.

У ходзе работы было разгледжана пытанне аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».



Прадстаўляючы законапраект, першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Барташэвіч Д.П., адзначыў, што асноўнай мэтай праекта з’яўляецца прывядзенне законаў у адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў» і iншымi заканадаўчымi актамі. Карэкціроўкі ўносяцца ў шэсць законаў і два кодэксы.


Аб прапануемых змяненнях у Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь прысутных праінфармаваў намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Гарошка А.В. Новаўвядзенні закліканы ўрэгуляваць пытанні, звязаныя з узвядзеннем паверхневых водных аб’ектаў, іх утрыманнем у належным экалагічным стане і добраўпарадкаваннем.

Адбыўся абмен думкамі па пытаннях рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў.

Акрамя гэтага, парламентарыі абмеркавалі іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі, і прынялі адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by