Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.12.2018

17 снежня 2018 года адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі з кіраўніцтвам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і кіраўнікамі профільных міністэрстваў па абмеркаванні праектаў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» і «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год.

Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. акцэнтаваў увагу на рабоце, якую правёў дэпутацкі корпус на стадыі распрацоўкі прызначаных законапраектаў.

Першы Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьТурчын А.Г. праінфармаваў аб рабоце па комплекснай карэкціроўцы Падатковага кодэкса ў рамках спецыяльнай міжведамаснай рабочай групы, у склад якой нароўні з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, бізнес-саюзаў уваходзілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама дакладна прадставіў асноўныя палажэнні абноўленага Падатковага кодэкса.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Румас С.Н., Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіч М.У. і Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Ермаловіч М.Л. расказалі аб выніках дапрацоўкі праекта Падатковага кодэкса з улікам даручэнняў Кіраўніка дзяржавы. Было адзначана, што ў дакуменце прадугледжаны сістэмныя меры, накіраваныя на развіццё прадпрымальніцтва, павышэнне дзелавой ініцыятывы, прыцягненне інвестыцый, стварэнне дадатковых стымулаў для работы эканомікі.

Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Ермаловіч М.Л. абгрунтаваў канцэптуальныя падыходы і параметры бюджэту з улікам цяперашняга стану эканомікі і магчымых перспектыў яе развіцця ў 2019 годзе.

Дэпутаты задалі пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь у эканамічнай сферы, аптымізацыі дзяржаўных выдаткаў і забеспячэння сацыяльнай абароны грамадзян, павышэння эфектыўнасці і стабільнасці падатковай сістэмы краіны.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Андрэйчанка У.П. адзначыў яе высокую прадуктыўнасць, вызначыў парадак работы Палаты прадстаўнікоў з пакетам бюджэтных законапраектаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць