Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
17 студзеня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай
камісіі А.Ю.Юніцына, прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра
заканадаўства і прававых даследаванняў, рэспубліканскага ўнітарнага
прадпрыемства «Белпошта», а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія ёсць па законапраекту. Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне аб рэалізацыі шэрагу ўзгодненых пазіцый у тэксце дакумента.
Праца над праектам Закона будзе працягнута.