Рус Бел En
18.09.2019

17 верасня 2019 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. ажыццявіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць.

Б.К.Пірштук наведаў Светлагорскі раён і прыняў удзел у патрыятычнай акцыі, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заканчэння Ленінградскай бітвы і аперацыі «Баграціён». З мэтай умацавання сяброўскіх сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі, развіцця маладзёжнага героіка-патрыятычнага турызму быў арганізаваны патрыятычны аўтапрабег па месцах баявой славы брацкіх краін.

Аўтапрабег стартаваў 10 верасня ў г. Маскве на Паклоннай гары. Яго ўдзельнікі да сённяшняга дня пабывалі ў гарадах Вязьма, Смаленск, Віцебск, Полацк, Орша, Магілёў і Рагачоў. 17 верасня ўдзельнікі патрыятычнай падзеі прыбылі ў Светлагорскі раён.


Віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў, удзельнікі аўтапрабегу і прадстаўнікі Светлагорскага раёна ўсклалі вянкі да падножжа мемарыяла «Баграціён», а таксама наведалі музей, прысвечаны падзеям 1944 года.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць