Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.09.2018

17 верасня ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Куба Анай Тэрэсітай Гансалес Фрагай.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-кубінскіх адносін і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, разгледзелі практычныя крокі па інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку з дапамогай распрацаваных беларускім бокам фінансавых інструментаў.

Вялікая ўвага была нададзена вопыту Беларусі ў IT-сферы. Кубінскі бок выказаў зацікаўленасць у арганізацыі ў сябе падобна беларускаму Парка высокіх тэхналогій.

Таксама абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў для Кубыў сферы сельскай гаспадаркі.

Пірштук Б.К. адзначыў, што дыпламатам і парламентарыям неабходна аб’ядноўваць намаганні для пашырэння двухбаковых адносін і вызначэння кропак росту.

Па выніках праведзеных перагавораў бакі ў чарговы раз пацвердзілі агульнае бачанне і блізкасць пазіцый Беларусі і Кубы
на міжнароднай арэне, высокую зацікаўленасць у далейшым пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рахманаў С.К., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусьпа эканамічнай палітыцы, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Куба Сокал А.М., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Шаўцоў Д.Я.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць