Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
18 чэрвеня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лаціфам Гандзілавым.

У ходзе сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню пытанняў бягучага развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін.
Бакі выказаліся за пашырэнне парламенцкіх кантактаў,
аказанне ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях і нарошчванне
ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.