Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.06.2018

18 чэрвеня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з Кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Крэмерам.

З беларускага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Шчэпаў У.А., дэпутаты камісіі Сокал А.М., Канапацкая Г.А., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Барадзеня В.А., а таксама член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Місявец В.Р.


Падчас сустрэчы дэпутаты высока ацанілі практыку доўгатэрміновага і паспяховага сумеснага супрацоўніцтва, а таксама адзначылі важнасць і неабходнасць пашырэння выкарыстання аналітычнага патэнцыялу Групы Сусветнага банка ў законапраектнай дзейнасці.

У прыватнасці, запатрабаванымі для Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца комплексныя даследаванні макраэканамічных тэндэнцый, аналітычная і экспертная ацэнка стану і шляхоў развіцця банкаўскага і фінансавага сектараў, аналіз эфектыўнасці кіравання інвестыцыямі і дзяржаўнымі прадпрыемствамі і інш.

Кіраўнік Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Крэмер адзначыў важнасць такіх сустрэч з дэпутацкім корпусам, а таксама паведаміў, што ў цяперашні час група Сусветнага банка пачынае рэалізацыю пяцігадовай рамачнай стратэгіі партнёрства для Рэспублікі Беларусь.


Гэты дакумент адпавядае мэтам Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады і заснаваны на высновах Комплекснага дыягнастычнага даследавання эканомікі Рэспублікі Беларусь, праведзенага Групай Сусветнага банка. Рамачная стратэгія партнёрства ставіць сваёй задачай аказанне падтрымкі Рэспубліцы Беларусь у забеспячэнні ўстойлівага і інклюзіўнага росту і паляпшэннi якасцi жыцця.

Аляксандр Крэмер выказаў зацікаўленасць у дыялогу з парламентарыямі па пытаннях ажыццяўлення структурных пераўтварэнняў у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку ў эканоміцы, сацыяльнай сферы і сферы адукацыі, а таксама па пытаннях паляпшэння інвестыцыйнага клімату і ўмоў вядзення бізнесу.


У завяршэнні сустрэчы дэпутаты запрасілі Аляксандра Крэмера прыняць удзел у шэрагу мерапрыемстваў Палаты прадстаўнікоў, правядзенне якіх запланавана ў бліжэйшай перспектыве.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць