Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
18 чэрвеня 2021 года пад старшынствам И.Н.Рынейской адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі».
У рабоце
пасяджэння прынялі ўдзел дэпутаты Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і
навуцы, старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы А.А.Белаконеў, член
Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай
інфармацыі Л.Я.Здорыкава, работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, галоўнага прававога
ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
Разглядаліся прапановы па законапраекце дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, Беларускай праваслаўнай царквы, Прадстаўніцтва дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь, а таксама шэраг калектыўных зваротаў грамадзян. У ходзе абмеркавання прапанаваных змяненняў іх аўтары атрымалі кваліфікаваныя адказы на ўсе пастаўленыя пытанні. Прынята рашэнне ўнесці карэкціроўкі ў артыкулы праекта Закона, якія вызначаюць асноўныя складнікі выхавання ў сістэме адукацыі, парадак атрымання законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, выкарыстоўваемых метадах навучання і выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў. Таксама вырашана працягнуць абмеркаванне прапаноў па пытанні атрымання законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў інфармацыі аб абследаваннях (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў з улікам таго факту, што ўстановы адукацыі не праводзяць медыцынскіх абследаванняў.
Праца над
праектам Закона «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі» будзе
працягнута.