Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.10.2018

18 кастрычніка 2018 года пад старшынствам І.М.Рынейскай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

Дэпутат камісіі Каляснёва А.П. праінфармавала аб ходзе работы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці». Праект Закона накіраваны на прывядзенне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці» у адпаведнасць з нормамі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававых актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама накіраваны на ўдасканаленне норм з улікам практыкі яго прымянення.

Рабочая група скончыла работу па дапрацоўцы праекта Закона з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі ў камісію, унесеныя ў Палаце прадстаўнікоў змяненні і дапаўненні ўзгоднены, атрыманы станоўчыя заключэнні Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы прыняла рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў прыняць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці» у другім чытанні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць