18.10.2018

18 кастрычніка 2018 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

Дабрыніна Л.А. праінфармавала ўдзельнікаў пасяджэння аб рабоце, якая праводзіцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь па абароне інтарэсаў крэдытораў і паляпшэнні пазіцыі Рэспублікі Беларусь у рэйтынгу Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу» па паказчыку «Атрыманне крэдыту».


Таксама ў ходзе пасяджэнні было разгледжана хадайніцтва Адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска аб аб’яўлення Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь генеральнаму дырэктару СААТ «Камунарка» Данчанка І.І.

Акрамя таго, на пасяджэнні дэпутаты разгледзелі законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, а таксама іншыя пытанні, што датычаць дзейнасці камісіі, і прынялі адпаведныя рашэнні.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць