Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.10.2018

18 кастрычніка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў у Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (далей — праект).

У пасяджэнні, якое вёў член камісіі Баранік В.М., прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка
«Вялікі камень», а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапанову аб выкладзе абзаца другога пункта 1 і абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 1 праекта ў прапанаванай Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рэдакцыі.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне ўлічыць прапанаваную рэдакцыю і працягнуць дапрацоўку законапраекта да другога чытання.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць