Рус Бел En
18.04.2018

18 красавіка 2018 года пад старшынствам Варанецкага В.І. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Старавойтава Г.В. праінфармавала членаў Камісіі аб рабоце, праведзенай па падрыхтоўцы гэтага законапраекта да разгляду ў другім чытанні. У прыватнасці, было адзначана, што законапраект накіроўваўся на разгляд ва ўсе пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў, прайшоў прававую і лінгвістычную экспертызы. Атрыманы станоўчыя заключэнні Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Маецца ўзгадненне з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь як суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць указаны законапраект у парадак дня чацвёртай сесіі і прыняць яго.

Камісія таксама разгледзела справаздачы аб службовых камандзіроўках за мяжу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія былі ўчынены ў першым квартале 2018 года. Парламентарыі Рэспублікі Беларусь абмяняліся думкамі па ажыццяўленню назірання за выбарамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, парламенцкімі выбарамі ў Туркменістане, удзелу ў зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў г. Вене, 138-й Асамблеі Міжпарламенцкага Саюза.

У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Краўчанка А.І., начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мяцеліца А.М. і начальнік аддзела міжнароднага права Упраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Кашырына В.С.

Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць