Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.04.2019

18 красавіка 2019 г. пад старшынствам члена Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Філіповіч Г.В. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» да другога чытання.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Бабаловіч А.С., Дземідовіч В.М., Жыбуль Н.П., Мурына Ю.Г., Палітыка В.С., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Удзельнікі рабочай групы абмеркавалі заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекце ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Асаблівая ўвага была ўдзелена рэгуляванню пытанняў, якія адносяцца да парадку ўзнагароджання ордэнам Маці і пазбаўлення дзяржаўных узнагарод.

Праца над законапраектам будзе працягнута.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць