Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.04.2019

18 красавіка 2019 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь 
«Аб персанальных даных».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Бобрыкаў С.В., прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Паліціка В.С., член гэтай жа Пастаяннай камісіі Юніцын А.Ю., прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі і прапановы па законапраекце, якія паступілі ад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі і галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. Па выніках іх абмеркавання Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы прыняла рашэнне аб разглядзе праекта закона ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць