Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.07.2019

18 ліпеня 2019 года адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Курсевіч Валянціны Вацлаваўны з працоўным калектывам УАЗ «Мінская абласная клінічная бальніца».

У сваім выступленні парламентарый адзначыла, што мэта дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя — умацаванне здароўя насельніцтва, павышэнне эфектыўнасці сістэмы аховы здароўя. Для дасягнення стабільнай працы айчыннай аховы здароўя спатрэбілася стварэнне ўласнай заканадаўчай базы.

Сёння заканадаўства аб ахове здароўя налічвае каля 1700 нарматыўных прававых актаў розных відаў, сярод іх 31 закон, 10 з якіх з'яўляюцца асноватворнымі ў гэтай галіне, больш за 30 Дэкрэтаў і Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каля 200 пастаноў Урада, звыш 700 пастаноў і загадаў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каля 100 нарматыўных прававых актаў іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, каля 600 рашэнняў органаў мясцовага кіравання і самакіравання.

Далей дэпутат азнаёміла прысутных з тымі зменамі і дапаўненнямі, якія плануюцца ўнесці ў Закон «Аб ахове здароўя».

Так, у цяперашні час адной з асноўных мэтаў дзейнасці сістэмы аховы здароўя з'яўляецца забеспячэнне якасці медыцынскай дапамогі.

У мэтах рэалізацыі гэтых палажэнняў праектам Закона ўводзіцца новы від медыцынскай экспертызы — экспертыза якасці медыцынскай дапамогі, а таксама фармулююцца палажэнні аб ацэнцы якасці медыцынскай дапамогі і парадку яе ажыццяўлення.

Ў артыкул 10 Закона «Аб ахове здароўя» уносіцца дапаўненне, якое прадугледжвае ўключэнне універсітэцкіх клінік ў дзяржаўную сістэму аховы здароўя.

У артыкул 13 Закона «Аб ахове здароўя» ўносіцца дадатак, згодна з якім пры вызначэнні аб'ёму фінансавання за кошт сродкаў бюджэту, што выдзяляюцца для прадастаўлення бясплатнай медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных установах аховы здароўя, выкарыстоўваюцца нарматывы выдаткаў на медыцынскую паслугу.

Таксама дэпутат адзначыла, што наперадзе чакае вялікая праца над гэтым законапраектам, і адказала на шэраг пытанняў, якія задалі медыцынскія работнікі. А пытанні тычыліся аплаты працы медыцынскіх работнікаў, зваротаў грамадзян, урэгуляванні ў заканадаўстве правоў медыцынскіх работнікаў і многія іншыя.

У заключэнні сустрэчы Валянціна Курсевіч падзякавала прысутным за цёплую сустрэчу, пажадала моцнага здароўя, міру, дабра і шчасця.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць