Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.07.2019

18 ліпеня 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбака А.А. ;адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Камароўскі І.С., Салаўёў П.А., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дзяржаўнага прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь», дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці», рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам», а таксама прадстаўнікі бізнес-супольнасці ў асобе кіраўнікоў і спецыялістаў Асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій «Белінфакам», Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза, унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Velcom», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы», сэрвіснага ўнітарнага прадпрыемства «Новыя тэхналогіі-ТЭЛЕКАМ», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Беларускія воблачныя тэхналогіі».


На пасяджэнні былі разгледжаны прапановы бізнес-супольнасці ў частцы ўдасканалення існуючага парадку размяшчэння аб’ектаў электрасувязі ў будынках (збудаваннях), у тым ліку ў жыллёвым фондзе.


Работа над дакументам будзе прадоўжана.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць